cb527180     

Давидович Сергей - Планета Прывiдаў (На Белорусском Языке)



Сяргей Давiдовiч
Планета прывiдаў
Сiгнал з космасу быў запеленгаваны адразу некалькiмi наземнымi навуковымi
станцыямi. Але гэта азваўся не той, усiм вядомы, калязямны космас, асвоены i
пераасвоены зямлянамi, а далёкая таямнiчая Галактыка, вестак пра якую ў
навуковых картатэках амаль не было. Сiгнал ляцеў з зорнай безданi праз
мiльярды кiламетраў i сiвiзну часу.
Але адна справа - атрымаць вестку ад далёкiх i невядомых разумных iстотаў,
другая - унiкнуць у сутнасць сiгналу, расшыфраваць яго. Вось гэта другая,
хутчэй за ўсё невырашальная, справа i астудзiла першапачатковае гарачае
лiкаванне i навукоўцаў, i ўрадавых чыноўнiкаў.
Каго, напрыклад, усцешыць пасылка, якую нельга адкрыць? Скрынка - яна i
ёсць скрынка, а што ўсярэдзiне?..
Вось такою непадступнаю скрынкай быў непрацяглы сiгнал, запiсаны разумнымi
электроннымi прыборамi, якiм, як i людзям, не хапала розуму зазiрнуць у
таямнiчую "скрынку".
Заставалася маленькая ўцеха - мы не адны! Ёсць сярод загадкава мiргаючых
зорак браты па розуму, якiя шукаюць сустрэчу з намi.
* * *
Н-скi навукова-даследчы iнстытут, акрамя ваеннай праблематыкi, займаўся
вывучэннем перыферыi Ўсяленнай - самых далекiх i малавядомых Галактык.
Перайшоўшы "экватар" трэцяга тысячагоддзя, чалавецтва не толькi
ўдасканалiла свае ўзаемаадносiны, узняўшы iх да ўзроўню поўнай гармонii, але
паралельна дасягнула i вяршынь навукова-тэхнiчнай думкi.
Вось чаму расшыфроўка таямнiчага сiгналу была не толькi вострым
патрабаваннем сучаснасцi, але i справай гонару кожнага навукоўца.
Ужо вядомы нам iнстытут кiнуў на вырашэнне гэтай праблемы лепшыя навуковыя
сiлы, якiя выкарыстоўвалiся бесперапынна i самаахвярна. Усе разумелi, што
раскрыццё касмiчнага кода з'явiцца тым запаветным ключом, якi дазволiць
адчынiць многiя дзверы самых неверагодных адкрыццяў.
Дзяржава не шкадавала сродкаў, людзi - сiл i часу. Усё рабiлася ў
лiхаманкавай спешцы i абсалютнай тайне.
Iван Сухiн у свае дваццаць дзевяць год працаваў у вышэйзгаданым iнстытуце
малодшым навуковым супрацоўнiкам i да "лепшых сiл" пакуль што не адносiўся,
таму i не займаўся расшыфроўкай касмiчнага сiгналу.
Калi сказаць больш дакладна, зацiкаўленасць да сiгналу ён меў не меншую,
чым тыя карыфеi навукi, каго фiнансавала i падтрымлiвала дзяржава. Больш таго,
ён цiшком ад калегаў, у вольны час "браў на зуб" крэпкi арэшак, кiнуты
таямнiчай Галактыкай на Зямлю. Гэтая яго зацiкаўленасць перарасла ў
абвостраную прынцыповасць i, нарэшце, ператварылася ў апантанасць. Ён не спаў
начамi, закладваў запiсаныя гукi сiгналу ў кампутар, дзялiў, драбiў,
раскладваў iх на мiльёны мiкронаў, якiмi бясконца вар'iраваў, спрабуючы
скласцi лiтары, словы, сказы. Пасля кожнага варыянта, пасля чарговай
камбiнацыi кампутар упарта выкiдваў на экран няўмольнае: "Варыянт памылковы".
Ад гэтых двух слоў Iвана блажыла, яны снiлiся яму ў кароткiя перапынкi
адпачынку, яны не адпускалi маладога навукоўца, як злы рок. Iван сам нiбы
ператварыўся ў перагружаны кампутар, у якiм штосьцi хутка замкне i ён згарыць
ад двух ненавiсных слоў.
Калi ж аднойчы, пасля чарговай аперацыi з мiкрагукамi, экран кампутара
высвецiў не ненавiсныя два словы, а два радкi тэксту, Iван ледзь не сцёр з
электроннай памяцi бясцэннае адкрыццё, бо машынальна пацягнуўся пальцамi да
клавiшаў, каб скласцi новы варыянт.
Ён ад нечаканасцi так i застыў з шырока раскрытымi вачыма, якiя ад напругi
i хвалявання не маглi "зачапiцца" за тэкст - усё змяшалася i паплыло: i
лiтары, i апаратура, i ўвесь свет.
Калi ж Iв



Назад